пяву́н, певуна, м.
1. Разм. Той, хто любіць пець і многа спявае; пяюн.
2. Певень. Другі гурток другой жывёлы. Дзесятак кур, пявун вясёлы. Колас.
пяву́ння, ‑і, ж.
Разм. Жан. да пявун (у 1 знач.).
пяву́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць пявучага; меладычнасць. Пявучасць верша. Пявучасць тонаў.
пяву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які многа спявае, любіць спяваць, здольны пець. Пявучая птушка. Пявучы народ. □ Прывет табе, зямля Тараса, Зямля пявучая братоў. Танк. // Які выклікае жаданне пець. Пявучы настрой.
2. Меладычна-працяжны, падобны на спеў. Пявучы акорд. Пявучая гаворка. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой. Колас. Расія.. словам Пушкіна пявучым з дзяцінства ўскалыхала нас. Броўка. Я чуў яе [Іры] пявучыя словы: — Макарка, як добра, як хораша нам на нашай вуліцы. Сабаленка. // перан. Які ўтварае працяжныя манатонныя гукі. Вецер, рэзкі і пякучы, заскуголіў пад акном. Машара. Над Дзвіною бары пявучыя. Бураўкін.