Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плеана́зм, ‑у, м.

Моўны зварот, у якім ужыты адназначныя або блізказначныя, часта непатрэбныя словы (напрыклад. памерці смерцю..., свая ўласная сям’я...).

[Грэч. pleonasmos — празмернасць.]

плеанасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плеаназму, з’яўляецца плеаназмам.

плебе́й, ‑я, м.

1. У Старажытным Рыме — чалавек ніжэйшага саслоўя, асабіста свабодны, але пазбаўлены першапачаткова грамадзянскіх і палітычных правоў.

2. У буржуазна-дваранскім жаргоне — чалавек не арыстакратычнага паходжання.

[Лац. plebejus.]

плебе́йка, ‑і, ДМ ‑бейцы; Р мн. ‑беек; ж.

Жан. да плебей.

плебе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плебея, належыць яму. // Уст. Уласцівы плебею; грубы, вульгарны.

плебе́йства, ‑а, н.

1. зб. Плебеі (у 1 знач.). Мюнцэр узняўся на грэбені нямецкай рэфармацыі як правадыр і выразны інтарэсах сялянства і плебейства. Алексютовіч.

2. Плебейскае паходжанне.

3. Уст. Уласцівыя плебею манеры паводзін.

плебісцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

1. У Старажытным Рыме — закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў.

2. Адзін з відаў усенароднага галасавання, якое праводзіцца для вырашэння асабліва важных пытанняў; рэферэндум.

[Ад лац. plebiscitum — рашэнне народа.]

плебісцы́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плебісцыту.

плебс, ‑а, м., зб.

Плебеі.

[Лац. plebs.]

пле́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плеўкі.