плебісцы́т, ‑у,
1. У Старажытным Рыме — закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў.
2. Адзін з відаў усенароднага галасавання, якое праводзіцца для вырашэння асабліва важных пытанняў; рэферэндум.
[Ад лац. plebiscitum — рашэнне народа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)