плод, ‑а, М ‑дзе; мн. плады, ‑оў, м.
1. Частка расліны, якая развіваецца з кветкі (завязі) і змяшчае ў сабе насенне. Плод сланечніка. // Ядомая частка некаторых раслін, якая развілася з кветкі (завязі). Старыя яблыні і грушы не маюць догляду і даюць мала пладоў. Бядуля.
2. Зародак дзіцяняці ў чалавека і млекакормячых.
3. перан. Вынік, прадукт якой‑н. дзейнасці. Глянь, як горда жыве маладая сталіца, Як шчасліва плады сваёй працы нясе... Звонак.
•••
Пажынаць плады гл. пажынаць.
плодаагаро́дніна, ‑ы, ж., зб.
Плады і агародніна. Дастаўка плодаагародніны.
плодаагаро́днінны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вырошчваннем агародніны і пладова-ягадных раслін, іх апрацоўкай і пад. Плодаагароднінны саўгас. Плодаагароднінная база.
плодаагаро́дніцтва, ‑а, н.
Вырошчванне агародніны, ягад, як галіна сельскай гаспадаркі. Займацца плодаагародніцтвам. // Галіна навукі, якая вывучае пытанні развядзення агародніны і пладова-ягадных раслін. Тэхнікум плодаагародніцтва.
плодавыганя́ючы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для выгнання, знішчэння плода (у 2 знач.).
плодавыгна́нне, ‑я, н.
Спец. Выгнанне, знішчэнне зародка, плода (у 2 знач.).
плодагадава́льнік, ‑а, м.
Гадавальнік для развядзення і вырошчвання раслін. Нараўлянскія лесаводы стварылі ў сваёй гаспадарцы спецыяльныя плодагадавальнікі па вырошчванню фруктовых саджанцаў. «Звязда». Толькі адзін сад прынёс калгасу каля 300 тысяч рублёў прыбытку і яшчэ, прыкладна, столькі ж дасць калгасны плодагадавальнік. «Беларусь».
плодаздыма́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне для здымання пладоў з дрэў.
плоданасі́ць, пладаносіць; незак.
Прыносіць, даваць плады (аб раслінах).
плоданашэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. плоданасіць.