Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плі, выкл.

Спец. Каманда страляць (ад «палі!»).

плімутро́к, ‑а, м.

Парода яйцаноскіх і мясных курэй рознага апярэння; курыца або певень такой пароды.

[Англ. Plymouth Rock.]

плінтава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плінтаваць.

плінтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад плінтаваць.

плінтава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да плінтаваць.

плінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец.

1. Выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.).

2. Расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.

[Ад грэч. plinthos — цэгла, пліта.]

плінто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плінтаваць.

плі́нтус, ‑а, м.

Вузкая планка, рэйка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной. Абмацаў Зыгмусь усе дошкі ў падлозе. Яны былі тоўстыя і шчыльна прыбіты плінтусам. Колас. // Выступ у выглядзе вузкай палоскі пры аснове будынка, печы, калоны і пад.

[Ад грэч. plinthos — цэгла, пліта.]

плі́нтусны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плінтуса.

пліс, ‑у, м.

Уст. Баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту; баваўняны аксаміт.

[Ад лац. pilus — волас.]