плуг, ‑а, М плузе; мн. плугі, ‑оў; м.
Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным нарогам або дыскам для ворыва. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку над ярам. Колас.
плугаві́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і плугар. — А вось Коля Мігура, твой, здаецца, сябра, за два тыдні, папрацаваўшы плугавіком, атрымаў 250 рублёў грошай. Сергіевіч.
плугавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да плуга.
плуга́р, ‑а, м.
Разм. Той, хто працуе на ворыве з плугам. — Згадзіўся вясной плугаром быць, а тут — на табе: на другі дзень конь абмуляўся. Рылько.
плуга́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Працаваць на ворыве з плугам. Згарэў даўно ля вогнішча плашч, тады, калі Раман першы раз плугарыў ноччу. Пташнікаў.
плу́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плуга. Плужны канавакапальнік. // Які выконваецца плугам. Плужнае земляробства.
плужо́к, ‑жка, м.
1. Памянш. да плуг.
2. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі і пад. А тут раптам такая неспадзяваная ўдача: адганяць бульбу! Самая што ні на ёсць сталая работа — з плужком-абганянкай, з жывым канём, з пугай... Якімовіч.
плу́нжэр, ‑а, м.
Спец. Поршань у цыліндры высокага ціску.
[Англ. plunger.]
плу́нжэрны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шлунжэр. Плунжэрная помпа.
плутакра́т, ‑а, М ‑краце, м.
Кніжн. Прадстаўнік пануючага класа, які карыстаецца ўладай дзякуючы свайму багаццю.