Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мезадэ́рма, ‑ы, ж.

Спец. Сярэдні зародкавы лісток у мнагаклетачных жывёлін (акрамя губак і кішачнаполасцевых) і чалавека.

[Ад грэч. mésos — сярэдні, прамежкавы і dérma — скура.]

мезазо́й, ‑ю, м.

Спец. Тое, што і мезазойская эра (гл. мезазойскі).

мезазо́йскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: мезазойская эра гл. эра.

[Ад грэч. mesos — сярэдні і zōē — жыццё.]

мезалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Сярэдні каменны век, пераход ад старажытнага да новага каменнага веку.

[Ад грэч. mésos — сярэдні, прамежкавы і lithos — камень.]

мезаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мезаліту.

мезалья́нс, ‑у, м.

Уст. Шлюб з асобай ніжэйшага сацыяльнага становішча ў дваранска-буржуазным грамадстве.

[Фр. mesalliance.]

мезані́н, ‑а, м.

Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дом з мезанінам. □ Над ганкам — надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце. Хадкевіч.

[Іт. mezzanino.]

мезані́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мезаніна. Мезанінны пакой.

мезаска́ф, ‑а, м.

Камера, прызначаная для вывучэння сярэдніх глыбінь акіяна і забяспечаная апаратурай для назірання за вадой.

мездрава́ты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на мяздру. Веснавое сонца даплаўляла рэшткі чорнага мездраватага снегу, які яшчэ сям-там ляжаў пад сценамі, пад платамі. Сабаленка.