Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мемара́ндум, ‑а, м.

Дыпламатычны дакумент, у якім выказаны погляды ўрада дзяржавы па якому‑н. пытанню.

[Ад лац. memorandum — што трэба помніць.]

мемарыя́л 1, ‑а, м.

1. Уст. Кніга для запісаў.

2. Спец. Бухгалтарская кніга для запісу гандлёвых аперацый.

[Лац. memorialis — памятны.]

мемарыя́л 2, ‑а, м.

Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой‑н. падзеі. Валгаградскі мемарыял. Брэсцкі мемарыял. Мемарыял Хатынь.

[Лац. memorialis — памятны.]

мемарыя́л 3, ‑у, м.

Традыцыйнае спартыўнае спаборніцтва ў гонар якой‑н. асобы ці падзеі.

[Лац. memorialis — памятны.]

мемарыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ўвекавечання памяці якой‑н. асобы або падзеі. Мемарыяльны комплекс.

•••

Мемарыяльная дошка гл. дошка.

[Ад лац. memoria — памяць.]

мембра́на, ‑ы, ж.

Спец. Слюдзяная або тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца.

[Ад лац. membrana — перапонка.]

мембра́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і мембранны.

мембра́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае мембрану, дзейнічае пры дапамозе мембраны.

мемуа́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мемуараў, з’яўляецца мемуарамі. Працы мемуарнага характару. Мемуарная літаратура.

мемуа́ры, ‑аў; адз. няма.

Літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага. [Катаводаў:] — Дайце любую, але цяжкую работу, каб жыць перспектывамі, а не ўспамінамі, каб складаць планы, а не мемуары пісаць. Грахоўскі. Значную цікавасць з пункту погляду жанравага ўзбагачэння беларускай прозы маюць мемуары М. Гарэцкага аб імперыялістычнай вайне. Пшыркоў.

[Ад фр. memoires — успаміны.]

мемуары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аўтар мемуараў. Мемуарыст [Ф. Шаблоўскі] дае цікавыя карціны грамадскага і культурнага жыцця ў Мінску ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Мальдзіс.

мемуары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да мемуарыст.