Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́шалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прылада для размешвання чаго‑н.

мешані́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Сумесь чаго‑н. разнароднага. Угару ўзлятала снежна-земляная мешаніна, поле пакрывалася чорнымі плямамі варонак. Дудо.

2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым‑н. Выйшаў Лабановіч [ад Ліскоўскіх] з неакрэсленым адчуваннем, з непрыведзенаю ў парадак мешанінай у галаве. Колас.

ме́шанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы. Гаспадыня выйшла на двор і выліла ў карыта вядро мешанкі і адчыніла ў хляве вароты. М. Стральцоў.

2. Змешаны пасеў кармавых раслін. Віка-аўсяная мешанка.

ме́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад мясіць.

ме́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і мяшаны (у 1 знач.).

ме́шань, ‑і, ж.

Разм.

1. Мешанка.

2. Метыс, мяшанец.

3. Тое, што і мешаніна (у 1 знач.).

мешкава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мешкаватага.

мешкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі шырокі, падобны на мяшок (пераважна пра адзенне). [Дзянісаў] быў у парусінавым светлым касцюме, які выглядаў на ім крыху мешкаватым. Гамолка.

2. перан. Нязграбны, няспрытны; няўклюдны. Камандзірам таго аддзялення .. назначылі мешкаватага тугадума Тодарава. Быкаў.

мешкаві́на, ‑ы, ж.

Грубая моцная тканіна, з якой шыюць мяшкі і якая служыць для ўпакоўкі. Адамава начынне было захавана ў чахол, зроблены са старой мешкавіны. Сабаленка.

мешкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму мяшка.

мешчані́н, ‑а; мн. мяшчане, мяшчан; м.

1. Асоба, якая належала да мяшчанскага саслоўя. Па суседству з тым сталом, за які селі Стась і Андрэй, прымасціліся два чалавекі, з выгляду мешчанін і селянін. Колас.

2. перан. Чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам; абывацель. Алеся пакахала нявартага яе чалавека, мешчаніна. Бярозкін.