Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меч, мяча, м.

Старадаўняя халодная зброя, падобная на вялікі нож, востры з абодвух бакоў. / у перан. ужыв. Дык чуйце, народы, ў паход на бандыта, На меч перакуйце свой плуг. Колас.

•••

Дамоклаў меч — пастаянная небяспека, пагроза (са старажытнага падання пра сіракузскага тырана Дыянісія, які ў час банкету пасадзіў на сваё месца зайздроснага Дамокла і павесіў над ім на конскім воласе меч).

Падняць меч гл. падняць.

Скрыжаваць мячы гл. скрыжаваць.

ме́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. меціць ​2.

мечано́с, ‑а, м.

Тое, што і меч-рыба.

мечано́сец, ‑носца, м.

Гіст.

1. Член нямецкага рыцарскага ордэна, заснаванага ў 1202 г. для захопу Прыбалтыкі, гербам якога быў меч і крыж.

2. Сярэдневяковы воін, узброены мячом. // Слуга рыцара, які насіў за ім меч.

ме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Які мае на сабе нейкую метку, знак (для адрознення ад іншых такіх жа прадметаў). Добрае паўночы праходзіў хлапец па лузе і нідзе не знайшоў свае мечанае кабылы. Кулакоўскі. Цяпер разблытаў я крыху Старога добрыя намеры, Чаму клаў бацька пад страху Кавалкі мечанай паперы. Астрэйка.

мечападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які напамінае з выгляду меч.

мечахво́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Марская жывёліна тыпу членістаногіх, з доўгім хваставым шыпом.

ме́чнік, ‑а, м.

Гіст. У старажытнасці — воін, які насіў меч. // Рамеснік, які вырабляў мячы. Сярод рамеснікаў упамінаюцца прафесіі кавалёў, слесараў, гарматнікаў, .. мечнікаў. «Полымя».

меч-ры́ба, меч-рыбы, ж.

Вялікая акіянская рыба атрада акунепадобных з адросткам на верхняй сківіцы, падобным на меч.