Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ме́та, ‑ы, ДМ меце, ж.

Штучны або радзімы знак, які адрознівае прадметы або істоты ад іншых падобных прадметаў, істот; метка (у 1 знач.).

метабіёз, ‑у, м.

Узаемаадносіны паміж мікраарганізмамі, пры якіх прадукты жыццядзейнасці аднаго віду служаць крыніцай харчавання для іншага.

[Ад грэч. meta — пасля, за, цераз і bios — жыццё.]

метагала́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць зорных сістэм, часткай якой з’яўляецца наша Галактыка, даступная сучасным астранамічным метадам даследавання.

[Ад грэч. meta — пасля, за і слова галактыка.]

метагалакты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метагалактыкі. Метагалактычная астраномія.

метагене́з 1, ‑у, м.

У біялогіі — адна з форм чаргавання пакаленняў у жывёл, пры якой пакаленне, што развілося палавым шляхам, змяняецца адным або некалькімі пакаленнямі, якія размнажаюцца бясполым шляхам.

[Ад грэч. meta — пасля і genesis — нараджэнне.]

метагене́з 2, ‑у, м.

У геалогіі — сукупнасць прыродных працэсаў ператварэння асадкавых горных народ пры апусканні іх у больш глыбокія гарызонты літасферы ва ўмовах павышэння ціску і тэмпературы.

ме́тад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Марксісцкі метад. Дыялектычны метад.

2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Пасеў рашылі правесці гнездавым метадам. Кулакоўскі. // Спосаб дзеяння, паводзін. Прыгледзеўшыся калісьці да Дразда, як той лёгка з дзяўчатамі жартуе, паспрабаваў гэтак зрабіць і Косця. На дзіва, ад яго слоў ніхто не смяяўся.. Ён паспрабаваў яшчэ раз — другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк.

•••

Метад замяшчэння (спец.) — метад вымярэння шляхам замены пэўнай велічыні ўжо вядомай роўнавялікай велічынёй.

[Грэч. methodos.]

метадалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да метадалогіі. Ленінская тэорыя адлюстравання — метадалагічная аснова перадавога мастацтва. Івашын.

метадало́гія, ‑і, ж.

Вучэнне аб метадзе навуковага даследавання. Катэгорыя формы і зместу вельмі складаная агульнафіласофская праблема, правільнае вырашэнне якой з’яўляецца неабходнай умовай навуковай метадалогіі і тэорыі творчасці. «Беларусь».

[Ад грэч. methodos — метад і logos — вучэнне.]

метадо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне метадалогіі.

метады́зм, ‑у, м.

Рэлігійная англа-амерыканская сектанцкая плынь, якая аддзялілася ў першай чвэрці 18 ст. ад англіканскай царквы.