лушпа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы; Р мн. ‑паек; ж.
Разм. Тое, што і лупіна. Ля агню валяліся лушпайкі, крошкі белай.. бульбы. Кулакоўскі. Каб як-небудзь заманіць карову ў двор, мая маці вынесла з хаты ражку лушпаек. Сачанка.
лушпі́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і лупіна. На вячэру.. [Толю] выдалі чарпачок вады, у якой варыліся лушпіны ад чарвівай бульбы. Якімовіч.
лушпі́нне, ‑я, н., зб.
Разм. Тое, што і лупінне. Вярнуўшыся, Марк выцягнуў тол, паклаў яго ў кошык, зверху засыпаў бульбяным лушпіннем. Васілеўская.
лу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад лушчыць.
2. у знач. прым. Ачышчаны ад шалупіння, якой‑н. абалонкі. Лушчаныя гарбузікі. Лушчаныя арэхі.
лушчы́льнік, ‑а, м.
Сельскагаспадарчая прылада для лушчэння глебы. Лямешны лушчыльнік. Дыскавы лушчыльнік.
лушчы́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны да лушчэння. Лушчыльны станок.
лу́шчыцца, ‑шчыцца; незак.
1. Лупіцца, здзірацца. Лушчыцца скура. □ Загарэў, бядак, ад сонца, Твар лушчыўся і ліняў. Колас.
2. Зал. да лушчыць.
лу́шчыць, лушчу, лушчыш, лушчыць, незак., што.
1. Ачышчаць ад шалупін, якой‑н. абалонкі. Лушчыць гарох. □ [У вёсцы], пэўна, ужо капаюць бульбу, лушчаць фасолю, зносяць з агародаў гарбузы. Сачанка.
2. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці (гарбузікі, сланечнік і пад.); лузаць. [Кравец] лёг на печ і ўвесь вечар то курыў, то лушчыў гарбузікі. Чорны.
3. Спец. Разрыхляць верхні слой глебы лушчыльнікам. Лушчыць іржышча.
лушчэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лушчыць.
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. лушчыцца (у 1 знач.).