лук, ‑а, м.
Ручная зброя ў выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой, для пуску стрэл. Адразу бацька падае загад: — Не плачце марна! Лук мне дайце, стрэлы! Дубоўка.
лука́, ‑і, ДМ луцэ; мн. лукі, лук; ж.
1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой. Рачулачка журчыць і булькае па каменнях, загінаецца ў лукі, у абаранкі, у затокі. Бядуля. Лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя.. дубы. Колас.
2. Выгіб пярэдняга ці задняга краю сядла. — Давай, браток, развітаемся. — Трымаючыся за луку сядла, лейтэнант нагнуўся і пацалаваў Мішу. — Я яшчэ вярнуся. Курто.
лукава́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае многа лукавін. Лукаватая рака.
лукаві́на, ‑ы, ж.
1. Круты паварот, выгіб (ракі, берага і пад.). Сёння .. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.
2. Тое, што і лука (у 1 знач.).
лукамо́р’е, ‑я, н.
Уст. паэт. Звілісты марскі бераг або заліў.
луку́лаўскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: лукулаўскі абед гл. абед.