Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лу́жа, ‑ы, ж.

Тое, што і лужына. Ішоў дождж, наўкруга стаялі лужы, але да самалёта спяшаліся і спяшаліся людзі. Скрыган.

лужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да луг ​1. А воддаль на лужку свяцілася рачулка. Бядуля.

2. Абл. Невялікі натуральны вадаём; азярцо. Помнілася мне з малых год, што недзе ў гэтым баку павінен быць велікаваты і глыбокі лужок, нібы азярцо. Кулакоўскі.

лу́жына, ‑ы, ж.

1. Паглыбленне на паверхні глебы, запоўненае вадой. Імжыў дождж. Там-сям стаялі лужыны. Жычка. У адным месцы Галя паслізнулася, і левая нага яе трапіла ў глыбокую лужыну. Арабей.

2. Вадкасць, разлітая на паверхні чаго‑н. З адзення [трактарыстаў] ля дзвярэй адразу пацякла здаравенная лужына. Даніленка.

•••

Пасадзіць у лужыну гл. пасадзіць.

Сесці ў лужыну гл. сесці.

лу́жыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лужычан. Лужыцкая культура. Лужыцкія гаворкі.

лужыча́не, ‑чан; адз. лужычанін, ‑а, м.; лужычанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лужычанкі, ‑нак; ж.

Заходнеславянская народнасць, якая жыве па верхнім і сярэднім цячэнні ракі Шпрэе і Верхняй і Ніжняй Лужыцы; лужыцкія сербы.

лужыча́нін,

гл. лужычане.

лужыча́нка,

гл. лужычане.