Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

луча́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да лу́чыць.

лучко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Падобны да лука па сваёй будове, выгляду (пра інструменты). Адам рэзаў у хлеўчуку дровы. Прывітаўшыся, Мікола падхапіў канец лучковай пілы і моўчкі пачаў дапамагаць. Якімовіч.

лу́чнасць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і яднанне. Братняя лучнасць людзей працы.

лу́чнік, ‑а, м.

Гіст. Воін, узброены лукам.

лучні́к, ‑а, м.

Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якім гарэла лучына. Як сведак прадзедаўскіх дзён, Лучнік звісае нібы звон, І тоіць нейкі сум зацяты. Колас. — Ты прастудзіўся, — сказала маці і, каб пацешыць сына, дастала з куфра кнігу, падала яму на печ і вышэй падняла лучнік. Хомчанка.

лучо́к, ‑чка, м.

Назва розных інструментаў, прыстасаванняў ці іх частак, якія па форме нагадваюць лук. Лучок смычка. Свідравальны лучок. □ На сярэдзіне касся замацоўвалася драўляная ручка. Найбольш пашыраная назва яе — лучок. «Помнікі». Толькі Раман не кідаў пілы: спачатку рэзаў лучком, тады стаў бензапілой, гэтай зімой перайшоў на электрапілу. Пташнікаў.

лучы́на, ‑ы, ж.

Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты. У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. Купала. У адных хатах гарэлі лямпы, а ў другіх дыміла сасновая лучына. Машара. [Тэафіл] прынёс ... пук лучыны і паклаў на вуголле. Самуйлёнак.

лучы́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна шчэпка лучыны. Паправіць матка лучыніну, адаб’е вугаль, каб яна не дыміла. Гарэцкі.

лучы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да лучына.

лучы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лучыны. І да поўначы ў хатах-зямлянках Цемру калыша лучынны агонь. Танк.

лучы́цца, лучуся, лучышся, лучыцца; незак.

Разм. Злучацца, яднацца. Налібоцкая пушча.. ва ўсе бакі — ляскамі ды пералескамі — лучылася з іншымі масівамі беларускіх лясоў. Брыль. Спіць усё, а дух сусвету З духам лучыцца зямлі. Колас.