Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зява́к, зевака, м.

У выразе: даць зевака гл. даць.

зява́ка, ‑і, Д ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вады, Т ‑ай, ж.

Разм. Той, хто з-за лішняй цікаўнасці заглядваецца на каго‑, што‑н.; разявака. Цяпер усе зявакі, раскрыўшы раты, пазіралі не на аркестр, а на танцораў. Дамашэвіч.

зява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зяваць.

зява́цца, ‑аецца; безас. незак.

Разм. Пра жаданне зяваць, пазяхаць. Нешта зяваецца, мусіць, на дождж.

зя́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шырока раскрываючы рот, хапаць паветра. Зяваць ротам.

зява́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Міжвольна глыбока ўдыхаць паветра шырока раскрытым ротам (пры жаданні спаць, стоме і пад.); пазяхаць. Зяваць увесь вечар. □ [Паўлінка:] Нешта спаць як бы хочацца. (Зявае). Купала.

2. Быць няўважлівым, някемлівым; упускаць зручны выпадак. — Ну дык вось, браткі, пакуль у вёсцы такія парадкі, трэба не зяваць. Прыпасайце зброю. Федасеенка.

зяво́к, зяўка і зевака, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зяваць (у 1 знач.), а таксама гук, які пры гэтым узнікае. Пачуўся зявок.

2. Разм. Недагляд, промах. — І можа як кару мне за той зявок, доўга-доўга, як не праз усю ноч, не прыходзілі мяне змяняць. Сабаленка.