Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́ша, ‑ы, ж.

Абл. Трава, якая асталася на зіму не скошанай. Хадзіў [пастух] паглядзець, можа дзе вішы асталося накасіць. Лобан.

ві́шаннік, ‑у, м., зб.

Тое, што і вішняк.

ві́шанька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Памянш.-ласк. да вішня.

вішнёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вішні. Вішнёвы сад. Вішнёвы цвет. // Прыгатаваны з вішань. Вішнёвае варэнне.

2. Цёмна-чырвоны; колеру вішні. Вішнёвы колер. Вішнёвая сукенка.

вішнёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак; ж.

Вішнёвая наліўка або настойка.

ві́шня, ‑і; Р мн. ‑шань; ж.

1. Садова-ягаднае дрэва сямейства ружакветных з цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі.

2. Плод гэтага дрэва.

вішня́к, ‑у, м., зб.

Вішнёвыя дрэвы, вішнёвы зараснік. Па-над парканам пышным валам Стаяў вішняк густы, прыўдалы. Колас.

вішча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вішчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння; віск.

вішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак.

Віскліва крычаць. Свіння цягнула па зямлі азадак і вішчала на ўсю вёску. Лупсякоў. // Утвараць віск. Стукаюць камякі снегу аб перадок, вішчаць і спяваюць палазы. Хомчанка.