Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вігва́м, ‑а, м.

Купалападобнае жыллё індзейцаў Паўночнай Амерыкі з вецця, кары і шнур. [Індзейцы] жылі не ў хатах, .. а ў сапраўдных вігвамах, такіх, як малююць іх у школьных кнігах. Лынькоў.

ві́гі, ‑аў.

Палітычная партыя 17–19 стст. у Англіі, якая з’явілася папярэдніцай англійскай ліберальнай партыі.

віго́невы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вігоні (у 3 знач.). // Зроблены з вігоні (у 2, 3 знач.). Вігоневы шалік. Вігоневае сукно.

віго́нь, ‑і, ж.

1. Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю.

2. Тканіна з шэрсці гэтай жывёліны.

3. Пража з сумесі бавоўны і грубай шэрсці.

[Фр. vigogne.]