Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́хар,

гл. віхор ​1.

віха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Хістацца з боку ў бок у часе руху; віхляцца. Старшыня азірнуўся на панятых і, віхаючыся, пайшоў да брамы. Галавач.

віхля́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які хістаецца з боку ў бок у часе руху. Віхлявая паходка.

віхля́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. віхляць, віхляцца.

віхляну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Аднакр. да віхляцца. Разы два [«Пабеда»] віхлянулася ў глыбокіх слізкіх каляінах і перад самым мастком стала. Быкаў.

віхляну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да віхляць.

віхля́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі). Ён [сведка] сапраўды ішоў нейкай няўпэўненай віхлястай паходкай і нібы прынюхваўся да таго, што адбывалася ў зале. Лынькоў.

2. Звілісты, пакручасты. Віхлястыя сцежкі. □ Паглыбляліся, выпростваліся віхлястыя і ленаватыя рачулкі. Лынькоў.

віхля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Разм. Рухацца, хістаючыся з боку ў бок. Віхляцца пад цяжарам ношы. □ На тым, лугавым, беразе гарэў касцёр, і каля яго віхляліся фантастычныя постаці. Шамякін.

віхля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм.

1. Рухацца няроўна, хістаючыся з боку ў бок. Задняе кола віхляла, церла загваздку, чаплялася вобадам за драбіны. Масарэнка.

2. Ісці, робячы частыя павароты. [Мікітка] замкнуў хату на замок, падвязаў лыжы і неўзабаве ўжо віхляў між камлёў дрэў. Сачанка. // Віцца (пра дарогу, рэчку і пад.). Адразу ж за вёскай пачыналася лагчына, па якой віхляла рэчка. Новікаў.

3. перан. Ухіляцца ад прамога адказу; віляць. Раман, згубіўшы надзею на тое, што старая прагаворыцца, пачынае хітрыць, віхляць языком. Кавалёў.

віхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Зрабіць раптоўны рэзкі рух убок. Кіўнула [Тося] галавой, — аж віхнулася бялявая каса, скручаная ў вянок. Савіцкі.