Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віталі́зм, ‑у, м.

Рэакцыйная ідэалістычная плынь у біялогіі, згодна з якой усе з’явы і працэсы ў жывых арганізмах тлумачацца не матэрыяльнымі прычынамі, а наяўнасцю ў іх звышнатуральнай сілы.

[Фр. vitalisme.]

віталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік віталізму.

віталісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да віталізму. Віталістычная тэорыя.

віта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вітання. Вітальны жэст. Вітальны паклон.

вітамі́н,

гл. вітаміны.

вітамі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вітамінаў.

вітаміналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вітаміналогіі. Вітаміналагічныя даследаванні.

вітамінало́гія, ‑і, ж.

Навука аб вітамінах.

вітамінізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вітамінізаваць.

вітамінізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да вітамінізаваць.