Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ві́ка, ‑і, ДМ віцы, ж.

Кармавая расліна сямейства бабовых.

ві́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вікі; у якім ёсць віка.

вікантэ́са, ‑ы, ж.

Жонка або дачка віконта.

віка́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да звання вікарыя, з’яўляецца вікарыем. Вікарны архірэй.

віка́рый, ‑я, м.

У праваслаўнай царкве — епіскап, які з’яўляецца намеснікам архірэя; у каталіцкай царкве — намеснік епіскапа ці прыходскага свяшчэнніка.

[Лац. vicarius.]

ві́кінг, ‑а, м.

Гіст. Старажытнаскандынаўскі марскі воін.

віко́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дваранскі тытул у старой Францыі, у Англіі і некаторых іншых краінах, сярэдні паміж тытулам барона і графа, а таксама асоба з такім тытулам.

[Фр. vicomte.]

віксаці́н, ‑у, м.

Непрамакальная, падобная на цырату, тканіна.

віктары́на, ‑ы, ж.

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў. Літаратурная віктарына.

вікто́рыя, ‑і, ж.

1. Назвы сартоў некаторых агародных і садовых раслін (буракоў, клубніц і інш.).

2. Травяністая вадзяная трапічная расліна сямейства гарлачыкавых з вялікімі кветкамі і агромністым плаваючым лісцем.

[Ад лац. victoria — перамога.]