Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вібра́тар, ‑а, м.

Прылада, прыстасаванне для ўтварэння рытмічных хістанняў.

вібрацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вібрацыі; заснаваны на вібрацыі. Вібрацыйны лямеш. Вібрацыйная заліўка падшыпнікаў.

вібра́цыя, ‑і, ж.

1. Рытмічнае хістанне пругкага цела; дрыжанне. Вібрацыя машын.

2. Ваганне вышыні тону якога‑н. гуку (голасу, струны). Голас багаты вібрацыямі.

[Лац. vibratio.]

вібро́метр, ‑а, м.

Прылада, якой вымяраюцца простыя механічныя хістанні і вібрацыя машын, мастоў і пад.

вібрыён, ‑а, м.

Бактэрыя ў форме сагнутай палачкі або коскі. Халерны вібрыён.

[Фр. vibrion.]

вібры́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вібрыраваць.

вібры́раваць, ‑руе; незак.

1. Знаходзіцца ў стане вібрацыі. Устанавілі, што станок пры павышаных абаротах сапраўды вібрыраваў. Кулакоўскі. Калі круціўся прапелер, агромністы жалезны дах напружана вібрыраваў. Паслядовіч.

2. Дрыжаць, пералівацца. Голас Булая вібрыраваў на самых высокіх нотах. Шыцік.