бур 1, ‑а, м.
Інструмент для свідравання пры даследаванні глебы, горных народ і пад.
[Ад ням. Bohrer.]
бур 2,
гл. буры 2.
бу́ра, ‑ы, ж.
1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам. Бура ўзнялася. Бура сціхла. □ Дзед з Сымонам пад вярбою Селі буру пераждаць. Колас. Пералівы ветру пераходзяць у буру. Бядуля.
2. перан. Пра сацыяльныя з’явы вялікай гістарычнай важнасці, якія выклікаюць істотныя перамены ў жыцці грамадства. І вось паўстаў крылаты пралетарый, — І бура ўміг з зямлі змяла цара — драпежніка арла. Крапіва. Раскаты рэвалюцыйнай буры ў пралетарскіх цэнтрах Расіі ўскалыхнулі і Беларусь. Івашын.
3. Шум, крык. Лабановіч дагадаўся, што падлоўчы Баранкевіч падняў у доме буру. Колас. [Насця:] — Што ж гэта, памочнікі мае дарагія, у ясны дзень буру паднімаеце? Мележ. // перан. Моцнае душэўнае хваляванне. Бура, якая бушазала ў душы [Пятра] ўсю дарогу, пакрысе сціхала. Шамякін. // перан.; чаго або якая. Яркае гарачае выяўленне пачуццяў. Пасля буры воплескаў шалёных Мы сябе не помнілі ў фінале І свае сапраўдныя імёны У ролях закаханых называлі. Непачаловіч.
•••
Магнітная бура — раптоўнае кароткачасовае, хуткае і незаканамернае змяненне магнітнага поля Зямлі, звязанае з утварэннем і развіццём па Сонцы цёмных плям.
Бура ў шклянцы вады — моцнае хваляванне, гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.
Якой бурай прынесла — пра нечаканае з’яўленне непажаданага чалавека.
бурава́л, ‑у, м.
Тое, што і буралом. Густым ляском па буравалу Міхась выходзіць на гасцінец. Колас.
бурава́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае злёгку буры колер. Праходзіць хвіліна-дзве, і ў святле ад кастра паказаўся здаравенны бураваты ганчак. Ракітны.
бураве́й, ‑ю, м.
Паэт. Моцны вецер. Устане дзень — як волат-буравей. Лявонны.
бураве́снік, ‑а, м.
Марская вадаплаўная птушка з загнутай дзюбай, вузкімі і доўгімі крыламі. // у перан. ужыв. Пра пісьменніка, прадвесніка рэвалюцыі. Не стала Горкага. Замоўк наш буравеснік. А. Александровіч.
бураві́к, ‑а, м.
Спецыяліст па бурэнню. Буравікам не да гуляння, буравікі павінны да цвёрдай сваёй дабурыцца мэты. Лось.
буравы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка. / у знач. наз. бурава́я, ‑ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла сваім прывычным паўсядзённым жыццём. Даніленка.
буразём, ‑у, м.
Бурая лясная глеба. Буразёмы блізкія да чарназёмаў.