буза́ 1, ‑ы, ж.
1. Рэшткі вадкасці, падонкі. На дне бочкі адна буза асталася.
2. Лёгкае хмельнае пітво з проса, грэчкі, ячменю, пашыранае галоўным чынам у Крыму і на Каўказе.
3. Адклады на дне вадаёмаў (рэк, сажалак, азёр), якія складаюцца з найдрабнейшых частак мінеральных і арганічных рэчываў.
буза́ 2, ‑ы, ж.
Разм. Скандал, шум.
[Перс. buzä.]
бузава́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бузаваць.
бузава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да бузаваць.
бузава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.
Разм. Псаваць, трапаць, не берагчы што‑н. Бузаваць адзенне.
бузацёр, ‑а, м.
Разм. Задзіра, скандаліст. [Кашын:] — І не спадзявайся [Аляксееў], што калі два-тры бузацёры плявузгаюць нешта на мяне, то я ўжо і не начальнік. Карпаў.
бузацёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да бузацёр.
бузацёрскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да бузацёра, уласцівы бузацёру. Бузацёрскі ўчынак.
бузацёрства, ‑а, н.
Разм. Характэрная рыса і асаблівасць, а таксама дзейнасць бузацёра; парушэнне парадку.
бузіна́, ‑ы, ж.
Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.