Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

буцве́ць, ‑ее; незак.

Разм. Трухлець, парахнець, гнісці, прэць. Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць і буцвее, як дамавіна, той зруб. Васілевіч.

буці́ць, бучу, буціш, буціць; незак., што і без дап.

Рабіць бутавую кладку; выкладваць бутам. Буціць катлаван.

бу́цы, ‑аў; адз. буца, ‑ы, ж.

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

[Англ. boots.]

буцэфа́л, ‑а, м.

Дзікі конь, які, паводле падання, быў уціхаміраны Аляксандрам Македонскім і доўга яму служыў.

[Грэч. Bukephalos — клічка дзікага каня.]