Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атла́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Мужчынская статуя, якая падтрымлівае перакрыцце будынка, порціка і звычайна прыстаўляецца да сцяны або калоны. Атланты Эрмітажа.

2. Першы шыйны пазванок у вышэйшых пазванковых.

а́тлас, ‑а, м.

Зборнік геаграфічных, гістарычных і інш. карт, а таксама табліц, малюнкаў, чарцяжоў, схем і пад. Геаграфічны атлас. Заалагічны атлас.

[Паводле імя міфічнага велікана Атланта (грэч. Atlas).]

атла́с, ‑у, м.

Тканіна з гладкім, бліскучым правым бокам. Чорны атлас.

[Араб. atlas — гладкі, малакаштоўны — пра шоўк.]

атла́сісты, ‑ая, ‑ае.

Гладкі, бліскучы, падобны на атлас. Атласістая скура.

атла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ўласцівасці атласу. Атласнае перапляценне. □ А ліст на дрэвах, як атласны, Гамонку радасную меў... Гурло. // Зроблены з атласу. На.. [Ядвісі] была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. У сваім атласным квяцістым плацці.. [Маня] здавалася на возе скопам яркіх летніх красак. Васілевіч.

а́тласны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атласа.

атле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Спартсмен, які займаецца атлетыкай. Атлет найлягчэйшай вагі.

2. Чалавек моцнага складу і вялікай фізічнай сілы.

[Ад грэч. athletes — барэц, асілак.]

атлеты́зм, ‑у, м.

Добра развітыя фізічныя якасці спартсмена; накіраванасць трэніровак на развіццё такіх якасцей.

атле́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сістэма гімнастычных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць.

•••

Лёгкая атлетыка — від спорту, які ахоплівае хадзьбу, бег, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і пад.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў (штангі, гіры, гантэлі і інш.).

атлеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да атлетыкі. Атлетычныя практыкаванні.

2. Які мае дачыненне да атлета; уласцівы атлету. Атлетычны склад. Атлетычныя плечы. Атлетычны выгляд.

атлёт, ‑а, М ‑лёце, м.

Разм. Быстры, рашучы, лоўкі, адчайны малады чалавек. Дзеўка яна [Ганна] не цаца была, а Ванька — атлёт. Век бы ён Ганны не ўзяў, каб на Грыбава дабро не пагнаўся. Брыль. [Мітрафан:] — Слаўны, братка, у цябе сувязны. Атлёт! Бажко. У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлёта і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. Карпюк.

атлумі́ць, атлумлю, атлуміш, атлуміць; зак., чаго-што.

Разм. Затуманіць шумам, крыкам; адурманіць; збіць з толку, з тропу, з панталыку. Атлуміць галаву.