Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атэі́зм, ‑у, м.

Адмаўленне існавання бога, адмаўленне рэлігіі.

[Ад грэч. «a» — без- і theos — бог.]

атэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік атэізму.

атэі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да атэіст.

атэісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атэізму.

атэ́ль, ‑я, м.

Гасцініца. Для турыстаў пабудаваны шматлікія раскошныя і сціплыя атэлі, вілы, рэстараны, кафэ, купальні. Мележ.

[Фр. hôtel.]

атэлье́, нескл., н.

1. Майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі. Атэлье мод. Тэлевізійнае атэлье.

2. Майстэрня мастака, скульптара, фатографа.

[Фр. atelier.]

атэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атэля.

атэрасклераты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атэрасклерозу. Атэрасклератычная гангрэна.

атэрасклеро́з, ‑у, м.

Захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы.

[Грэч. athera — кашка і sklerosis — зацвярдзенне.]

атэстава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атэставаць.