Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атынкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атынкаваць.

атынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Пакрыць сцены, столь тынкам.

атынко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да атынкаваць.

атынко́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Тое, што і тынк. Сям-там са столі адарваліся кавалачкі атынкоўкі. Лынькоў.

2. Тое, што і тынкоўка.

атынко́ўшчык, ‑а, м.

Тое, што і тынкоўшчык.

атынко́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да атынкоўшчык.

атычкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атычкаваць.

атычкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Абставіць, абазначыць вехамі, тычкамі што‑н. Атычкаваць участак зямлі.

атычко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. атычкоўваць — атычкаваць.

атычко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да атычкоўваць.