Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ату́, выкл.

Вокліч на паляванні з сабакамі, які азначае: бяры, лаві, хапай. Ату яго!

атуле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. атуліць.

ату́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атуліць.

атулі́цца, атулюся, атулішся, атуліцца; зак.

Ахутацца, ахінуцца. Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманам атулілася Гнілое балота. Колас. У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкі-краскі, Сонцам атуліся. Купала.

атулі́ць, атулю, атуліш, атуліць; зак., каго-што.

Агарнуць, ахінуць з усіх бакоў. Дай сваім плашчом цябе я атулю, мая надзея. Танк. Цішыня косамі шаўковымі атуліла саламяныя хаты. Лынькоў. // перан. Агарнуць, акружыць, падзяліць чым‑н. Сарву бялявую лілею, Надзею ласкай атулю. Пушча. Гэткім шчырым каханнем яе атуліў, З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы. Купала.

ату́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да атуліцца.

2. Зал. да атульваць.

ату́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да атуліць.

атуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да атуліцца.

2. Зал. да атуляць.

атуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да атуліць.

атума́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад атуманіць.