сту́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ступіць 2.
сту́плівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ступіцца.
2. Зал. да ступліваць.
сту́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ступіць 2.
ступля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да ступіцца.
2. Зал. да ступляць.
ступля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да ступіць 2.
ступня́, ‑і; мн. ступні, ‑яў; ж.
1. Частка нагі ад шчыкалаткі ўніз. Пляскатая ступня.
2. Ніжняя паверхня ступака, падэшва. Пад нагамі быў гарачы пясок — Андрэй пачуў, як стала адразу цёпла ў ступні аж праз гумовыя боты. Пташнікаў.
ступняхо́дныя, ‑ых.
Пазваночныя жывёліны, якія пры хадзьбе апіраюцца на ўсю ступню.
ступо́й і ступо́ю, прысл.
1. Павольным крокам; нага за нагу. Гэта падбадзёрвала бегляка, вабіла яго наперад. І ён ішоў як мог: дзе подбегам, а дзе — ступою. Якімовіч. Ой, не стэп за шырокім Дунаем, Шапаціць рунь зялёнай травою, — То Алеся — жняя запявае, Ідучы па даліне ступою. Трус.
2. Самым павольным алюрам. Спачатку [партызаны] ехалі ступой, а неўзабаве .. падхапіліся на рысь. Брыль. Есаул памог сесці ў сядло Раечцы, спрытна ўскочыў сам, і яны паехалі ступою на вуліцу. Лобан. [Атаманавіч] тужэй нацягваў павады. Хацелася праехаць ступою, разабрацца ва ўсім. Паўлаў.
стусава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.
Разм. Складаць у стус. Цэлае лета сядзеў над аповесцю ў Бабры, дзе піянерскую работу пры школе вёў. Старонку да старонкі стусаваў. Склалася гарушка, пачаў перачытваць — ніякага задавальнення. Калачынскі.