Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стале...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «сталь», «стальны», напрыклад: сталеразлівачны, сталепракатны, сталебетон.

сталебето́н, ‑у, м.

Бетон з напаўняльнікам са стальных апілак.

сталебето́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сталебетону; зроблены са сталебетону. Сталебетонныя канструкцыі.

сталеварэ́нне, ‑я, н.

Варка, выплаўка сталі.

сталеліце́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліцця сталі. Сталеліцейны завод.

сталеліце́йшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па ліццю сталі.

стале́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сталець.

сталеплаві́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выплаўкі сталі. Сталеплавільны цэх.

сталеплаві́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па выплаўцы сталі.

сталепрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пракату сталі. Сталепракатны ўчастак.