ке́ты, ‑аў;
Народ, які жыве ў раёнах сярэдняга і ніжняга цячэння Енісея (Краснаярскі край РСФСР).
ке́ты, ‑аў;
Народ, які жыве ў раёнах сярэдняга і ніжняга цячэння Енісея (Краснаярскі край РСФСР).
кефа́левы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кефалі.
кефалепадо́бныя, ‑ых.
Атрад рыб, да якога адносяцца кефаль, лабан і інш.
кефа́ль, ‑і,
Марская прамысловая рыба атрада кефалепадобных з падоўжаным і сплюснутым з бакоў целам.
[Ад грэч. kephalē — галава.]
кефі́р, ‑у,
Густы кіславаты напітак, які вырабляюць з каровінага малака шляхам спіртавога і малочнакіслага браджэння.
кефі́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кефіру.
ке́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кета, кетаў, належыць ім.
ке́чуа,
Самы буйны з сучасных індзейскіх народаў, які складае значную частку насельніцтва Паўднёвай Амерыкі.
ке́шканне, ‑я,
ке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;