Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змацо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змацоўваць — змацаваць.

змацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змацавацца.

2. Зал. да змацоўваць.

змацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змацаваць.

змачы́цца, змачуся, змочышся, змочыцца; зак.

Разм.

1. Змачыць сябе чым‑н.; абмачыцца. Змачыцца вадой.

2. Зрабіцца мокрым; намокнуць. Папера змачылася.

змачы́ць, змачу, змочыш, змочыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць мокрым, вільготным; намачыць. Дождж змачыў сена. □ Валасы .. [Валодзя] добра змачыў і зачасаў угору. Ермаловіч.

2. перан. Разм. Адзначыць што‑н. выпіўкай; замачыць. Прывіталі суседзі. Стол абрусам пакрылі Ды сяброўскую радасць Чаркай добрай змачылі. Броўка.

змее... (а таксама змен...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «змяя», напрыклад: змеегалоўнік, змеепадобны.

змеевіко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да змеевіка (у 2 знач.). Змеевіковыя пароды.

змеегало́ў, ‑лова, м.

Прэснаводная прамысловая рыба з падоўжаным целам і галавой, падобнай да змяінай (водзіцца ў басейне Амура і возера Ханка).

змеегало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

Паўзун сямейства яшчарак, які жыве пераважна ў паўпустынях Закаўказзя.

змеегало́ўнік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства губакветных.