Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інду́с,

гл. індусы.

інду́ска,

гл. індусы.

інду́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індуса, індусаў, належыць ім. Індуская рэлігія.

інду́стрыя, ‑і, ж.

Фабрычна-завадская прамысловасць з машыннай тэхнікай. Цяжкая індустрыя. Лёгкая індустрыя.

[Ад лац. industria — дзейнасць.]

індустрыялізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да індустрыялізаваць.

індустрыялізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) індустрыялізацыю. Індустрыялізаваць народную гаспадарку.

індустрыяліза́цыя, ‑і, ж.

Працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, асабліва ў прамысловасці. Сацыялістычная індустрыялізацыя краіны.

індустрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з індустрыяй, яе развіццём; прамысловы. Індустрыяльная дзяржава. Індустрыяльны пралетарыят. Індустрыяльны павільён выстаўкі. Індустрыяльны тэхнікум.

інду́сы, ‑аў; адз. індус, ‑а, м.; індуска, ‑і, ДМ ‑дусцы; мн. індускі, ‑сак; ж.

1. Паслядоўнікі індуізму.

2. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.

індыві́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Кніжн. Тое, што і індывідуум.