ці́ўканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.
ці́ўкаць, ‑ае; незак.
Абзывацца гукамі, падобнымі па «ціў-ціў» (пра птушак). У бярозах і асінах ціўкалі птушкі. Бураўкін. // Утвараць тонкі, высокі гук (пра кулі і пад.). Над галавой ціўкалі кулі. Навуменка.
ціў-ці́ў, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для абазначэння птушынага спеву, палёту кулі. Малыя птушкі з дрэў Смяюцца ў вочы: «Ціў-ціў! Ціў-ціў!». Корбан. «Ці-іў, ціў», — прапелі кулі ля дзвярэй. Ставер.
ці́ха,
1. Прысл. да ціхі.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць цішыні дзе‑н., ціхае надвор’е. Было ціха і цёпла. Здавалася, яшчэ дзень-другі — і ў ліловых алешніках зацёхкаюць галасістыя салаўі. Ігнаценка.
3. безас. у знач. вык. Пра спакойнае, мірнае жыццё. Гора ў прорву нябыту сплыло. Шчасце зведалі дзеці. Толькі б ціха на свеце было, Толькі б ціха на свеце... Гілевіч. // Пра адсутнасць спрэчак, сутыкненняў паміж кім‑н. [Жанчына:] — Маўчыць [Пятро], як вады ў рот набраўшы. Кажа: «Абы ў хаце ціха было». Пальчэўскі. // перан. Пра душэўны спакой, уціхаміранне. На душы было ціха.
4. у знач. вык. Ужываецца як загад не шумець, замаўчаць. — Ціха-а, — шапнуў Косцік, — гэта вавёрка. Брыль. — Ціха, хлопцы! Памаўчыце хоць адну хвіліну. Кулакоўскі.
ціхаве́йны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Ціхі, слабы (пра вецер). Ціхавейны, цёплы ветрык Прылятае к нам з палёў. Журба.
ціхаво́ддзе, ‑я, н.
Месца на рацэ з павольным цячэннем; затока. Сеў, адну вуду закінуў далей, другую на ціхаводдзі бліжэй да берага і закурыў. Ляўданскі. — Калі ўзводзілі насып для чыгуначнага моста, — расказвае інжынер, — стварылася ціхаводдзе. В. Вольскі.
ціхаво́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае ціхае, спакойнае цячэнне.
ціхамі́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ціхамірнага. Гэтыя думкі адразу супакоілі.. [Барашкіна], прынеслі добрую і жаданую ціхамірнасць. Савіцкі.
ціхамі́рны, ‑ая, ‑ае.
Спакойны, ціхі; міралюбівы. Блакітны Дунай. Колькі вершаў і песень складзена пра яго ціхамірную гладзь, пра яго ласкавую хвалю! «Звязда». Вярталася Волька ад суседзяў лагодная, у нязвыклым для Казіка ціхамірным настроі. М. Стральцоў.