устрыма́нне, ‑я, н.
Абмежаванне сябе ў чым‑н., адмаўленне ад чаго‑н.
устры́маны, ‑ая, ‑ае.
Які абмяжоўвае сябе ў чым‑н., пазбягае празмернасцей.
устрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Стрымаць сябе ад якіх‑н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго‑н. [Крыскавец] памкнуўся быў выключыць тэлевізар, але ўстрымаўся. Хадановіч. Акінуўшы вокам кампанію і тую гарэлку, якая стаяла на стале, Лабановіч цвёрда пастанавіў не піць, бо нейкае пачуванне засцярогі падказвала яму ўстрымацца. Колас.
2. Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні). Колькі ўстрымалася пры галасаванні — не падлічвалі, важна было,.. што ніхто не галасаваў супроць. Хадкевіч.
устры́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да устрымацца.
устрымо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да устрымацца.
устрэ́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. устрэсваць.
устрэ́свацца, ‑аецца; незак.
Зал. да устрэсваць.
устрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Трэсці, падтрэсваць.
усту́п 1, ‑а, м.
Частка чаго‑н., якая адступае ад асноўная лініі, утвараючы ступень, выемку. Уступ катлавана. Уступы гор. □ Ля невялікага віру, які пераходзіць у доўгую затоку, [мы] спыніліся, аглядаючы кожны ўступ ля берага. Ігнаценка. Па другі бок.. [вуліцы], там, дзе канчаецца асфальт, не крута, а ўступамі, штораз усё ніжэйшымі, пачынаецца спуск да Дняпра. Палтаран.
усту́п 2, ‑у, м.
Пачатковая частка кнігі, артыкула, музычнага твора і пад., уводзіны да чаго‑н. Уступ да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». □ Уступ [Трэцяй сімфоніі Р. Пукста] пачынаецца магутнай, моцнай па гучанню кароткай завершанай тэмай. Дубкова. І Міхась па .. голасу [маці] здагадаўся: гэта толькі ўступ, а галоўнае — наперадзе. Сіўцоў. // Прадмова, уступнае слова. Ян Дрда, папрасіўшы ўвагі, у кароценькія ўступе сардэчна, па-сяброўску вітае нас — беларускіх таварышаў. Мележ.
уступа́льны, ‑ая, ‑ае.
У граматыцы — які выражае ўступку, дапушчэнне, процілеглую ўмову. Уступальны злучнік. Даданы ўступальны сказ.