Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

успу́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да успучыцца.

2. Зал. да успучваць.

успу́чваць, ‑ае.

Незак. да успучыць.

успу́чыцца, ‑чыцца; зак.

Узняцца, стаць выпуклым. Паркет успучыўся.

успу́чыць, ‑чыць; звычайна безас., зак., што.

Узняць пузыром, зрабіць выпуклым. Лёд успучыла на рэчцы.

успу́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад успушыць.

2. у знач. прым. Разм. Раздуты. Успушаны жывот.

успу́шванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. успушвацца — успушыцца.

успу́швацца, ‑аецца.

Незак. да успушыцца.

успу́шваць, ‑ае.

Незак. да успушыць.

успу́шыцца, ‑шыцца; зак.

Разм. Раздуцца (пра жывот).

успу́шыць, ‑шыць; безас., зак., што.

Разм. Раздуць (жывот).