метафарыза́цыя, ‑і, ж.
Стварэнне слоўнага вобраза пры дапамозе метафары.
метафары́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць метафарычнага.
метафары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да метафары. Метафарычны выраз. // Багаты метафарамі. Мова Бядулі была метафарычнай, часамі з тэндэнцыяй да наяўнасці. Кучар.
метафі́зік, ‑а, м.
1. Паслядоўнік метафізікі; проціл. дыялектык.
2. Уст. Філосаф, які вывучае пытанні, што выходзяць за межы вопыту.
3. перан. Чалавек, схільны да абстрактных разважанняў.
метафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.
1. Процілеглы дыялектыцы філасофскі спосаб мышлення і метад пазнання, які разглядае прадметы і з’явы прыроды ў адрыве адзін ад аднаго.
2. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне аб нязменных першаасновах свету, якія выходзяць за межы вопыту (бог, душа і інш.).
3. перан. Абстрактнае, туманнае разважанне; што‑н. малазразумелае, туманнае.
[Ад грэч. meta ta physika — пасля фізікі (такую назву мелі філасофскія творы Арыстоцеля, якія былі змешчаны пасля яго трактата па фізіцы).]
метафізі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да метафізікі, да метафізіка (у 1 знач.).
2. Які мае адносіны да метафізікі (у 2 знач.).
3. перан. Абстрактны, не заснаваны на вопыце.
метафо́с, ‑у, м.
Спец. Фосфараарганічны прэпарат, які прымяняецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі ў сельскай гаспадарцы.
[Грэч. metaphrasis.]
ме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Штучны або радзімы знак, які адрознівае прадметы або істоты ад іншых падобных прадметаў, істот. [Ляснік] спыніўся каля тоўстай лістоўніцы, паглядзеў нумар. — Вось гэтую будзеце спілоўваць, рабіце метку. Пальчэўскі. На месячным графіку крывая ўпарта не хацела паўзці за трывожную сінюю метку пяцідзесяці працэнтаў. Шыцік.
2. След, які астаўся пасля чаго‑н. У падпаветцы не было парадку, валяліся карчы, якіх жаночыя рукі не маглі рассекчы, на іх было шмат метак ад сякеры. Гурскі.
3. Дзеянне паводле знач. дзеясл. меціць 2.
ме́ткасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць меткага. Меткасць стральбы.
ме́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны беспамылкова пападаць у цэль. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлапец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок. Машара. // Дакладна накіраваны ў цэль. Меткі выстрал. Меткі ўдар. □ Група маладых партызан.. навучалася меткай стральбе з вінтовак і аўтаматаў. Шамякін. // Якім без промаху пападаюць у цэль. Меткая вінтоўка. □ Не было таго дня і ночы, каб пад адкос не ляцелі воінскія эшалоны ворага, каб не знішчаліся забітыя меткай партызанскай куляй нямецкія захопнікі. «Беларусь».
2. перан. Тое, што і трапны (у 2 знач.). Меткі фельетон.