Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кесо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кесона, выконваецца пры дапамозе кесона (у 1 знач.). Кесонная сценка. Кесонныя работы.

•••

Кесонная хвароба гл. хвароба.

кесо́ншчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па кесонных работах.

кет,

гл. кеты.

ке́та, ‑ы, ДМ кеце, ж.

Марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

[Ад нанайск. кета — рыба.]

ке́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кеты. Кетавая ікра.

кетгу́т, ‑у, М ‑гуце, м.

Ніці, якія атрымліваюць з кішак дробнай рагатай жывёлы (скарыстоўваюцца пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў і перавязкі сасудаў).

[Англ. catgut.]

ке́тка,

гл. кеты.

кетме́нь, ‑я, м.

У Сярэдняй Азіі — сельскагаспадарчая прылада тыпу матыкі, якой акучваюць пасевы, капаюць і чысцяць арыкі.

[Цюрк.]

кетч, ‑а, м.

Разнавіднасць прафесіяналкай спартыўнай барацьбы ў некаторых капіталістычных краінах, якая дапускае любыя сілавыя прыёмы.

[Англ. catch.]

ке́тчуп, ‑у, м.

Спец. Разнавіднасць таматнага соусу са спецыямі.

[Ад англ. ketchup.]