згібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.
Зак. да гібець.
згіна́льнік, ‑а, м.
Мышца, якая згінае суставы. Згінальнік кісці. Згінальнік пальца.
згіна́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для згінання суставаў (пра мышцы).
згіна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згінаць — сагнуць і згінацца — сагнуцца.
згіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сагнуцца.
2. Зал. да згінаць.
згіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сагнуць.
згіне́нне, ‑я, н.
Пагібель. [Белавус:] — Ішлі вы на смерць, на згіненне За люд наш, за вольнасць зямлі. Жыць будзеце вы ў пакаленнях, Сыны нашых вёсак, раллі! Колас.
згі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Знікнуць, прапасці. Дзень няма козліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён згінуў назаўсёды. Брыль. // Перастаць існаваць у выніку разбурэння, знішчэння. Дзе была адна пустыня — Елкі ды бярозкі, — Поле будзе, пушча згіне, Стануць хаты, вёскі. Купала. // Загінуць, памерці. Лепей згінуць у змаганні за сваю волю, за права будаваць сваё жыццё па-свойму, чым прызнаць панскую ўладу і панскую волю. Колас.
згла́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад згладзіць.
згла́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. згладжваць — згладзіць.