Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыкамуні́зм, ‑у, м.

Варожая камуністычнай практыцы буржуазная ідэалогія, асноўным зместам якой з’яўляецца паклёп на сацыялістычны лад, фальсіфікацыя палітыкі і мэт камуністычных партый, вучэння марксізма-ленінізма.

антыкамуністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць камунізма; варожы камунізму.

антыква́р, ‑а, м.

1. Прадавец антыкварных прадметаў.

2. Уст. Аматар і збіральнік прадметаў старажытнага мастацтва, старых і рэдкіх кніг і пад.

антыква́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі стары і каштоўны. Антыкварная кніга.

2. Які мае адносіны да старых каштоўных прадметаў. Антыкварны магазін.

антыкварыя́т, ‑у, М ‑рыяце, м.

Гандаль старадаўнімі каштоўнымі прадметамі, карцінамі, кнігамі.

антыклерыкалі́зм, ‑у, м.

Палітычная плынь, накіраваная супраць клерыкалізму.

антыклерыка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антыклерыкалізму.

антыло́па, ‑ы, ж.

Жвачная жывёліна атрада парнакапытных.

антымара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць маралі; амаральны.

антымарксі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць марксізма; які супярэчыць прынцыпам марксізма.