баргузі́н, ‑у, м.
Паўночна-ўсходні вецер на Байкале. Плыве параход. За кармой, як і ўчора, Сівы баргузін «пашавельвае» вал. Хведаровіч. Стаю, заглядзеўшыся ўдалеч, адзін, І студзіць гарачы мой твар баргузін. Гаўрусёў.
[Ад назвы ракі Баргузін, якая ўпадае ў возера Байкал.]
бард, ‑а, М ‑дзе, м.
Спявак-паэт старажытных кельцкіх плямёнаў; у вобразным ужыванні — наогул паэт, пясняр. Узышоў зноў ясны месяц На лады ўсе перапеты У вершах даўніх і сучасных Бардаў, песняроў, паэтаў. Танк.
[Кельц. bard.]
бардзю́р, ‑а, м.
Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.
[Фр. bordure.]
бардо́ 1, нязм., н.
Гатунак чырвонага віна (паводле назвы французскага горада Бардо).
бардо́ 2, нязм. прым.
Цёмна-чырвоны. Сукенка колеру бардо.
бардо́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і бардо 2. За цёмна-зялёнай заслонай панічоў віднеліся бардовыя рамы вокан. Сабаленка.
бардо́скі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: бардоская вадкасць гл. вадкасць.
бар’е́р, ‑а, м.
1. Невысокая перагародка, якой аддзяляецца што‑н. ад чаго‑н. У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджаны ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар’ерам. Колас. // Наогул перашкода для чаго‑н. І вось цяпер, калі тэрмінова спатрэбілася вынайсці супроцьапоўзневы бар’ер, розум Бяляніна пачаў працаваць з новай сілай. «Полымя».
2. Спецыяльная перашкода, якая ўстанаўліваецца для пераадолення на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш. Аддзяленне кавалерыстаў брала бар’ер — і з такой заліхвацкай шпаркасцю неслася, што думалася: вось, вось нехта зваліцца і разаб’ецца ўшчэнт. Каваль.
3. Уст. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стрэльбе.
4. перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго‑н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці. Ведамасныя бар’еры. Псіхалагічны бар’ер. □ [Макараў:] — [Маёр] гаворыць, што гукавы бар’ер пераадолены і хуткасці страшэнна растуць. Алешка. [Вера:] — Абедзвюм будзе лягчэй, калі між вамі знікне непатрэбны бар’ер маўклівасці, калі ты раскрыеш сваё сэрца. Машара.
[Фр. barrière.]
бар’е́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бар’ера (у 1, 2 знач.). Бар’ерны бег.
ба́ржа, ‑ы; Р мн. барж; ж.
Вялікае пласкадоннае судна для перавозкі грузаў. На якарах, чакаючы разгрузкі, стаялі дзесяткі нізка аселых барж. Карпаў. Па Бярэзінскай [воднай] сістэме перавозіліся ў баржах і лодках збожжа, соль, крупы. В. Вольскі.
[Фр. barge.]
ба́ржавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баржы. Баржавы караван.