баталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Мастак, творы якога прысвечаны ваеннай тэматыцы. Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці папаўняецца яшчэ адным мастацкім творах маладога баталіста. «Беларусь».
бата́лія, ‑і, ж.
1. Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года. / у перан. ужыв. Футбольныя баталіі.
2. Разм. жарт. Бурная сварка, бойка. [Рымар:] — Учора трохі кепска атрымалася. Прымусіў вас быць сведкам сямейнай баталіі. Арабей.
[Фр. bataille.]
батальён, ‑а, м.
Вайсковае падраздзяленне, якое звычайна складаецца з некалькіх рот і спецыяльных узводаў. Стралковы батальён. Санітарны батальён. Дысцыплінарны батальён. □ Асобны супрацьтанкавы батальён адыходзіў па палявой дарозе. Дудо.
[Фр. baraillon.]
батальённы, ‑ая, ‑ае.
1. Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.
2. у знач. наз. батальённы, ‑ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не разбыў і ў іх часці. Лынькоў.
бата́льны, ‑ая, ‑ае.
Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні. Батальны жывапіс.
батанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.
Збіраць розныя расліны з мэтай іх вывучэння; гербарызаваць.
батанізі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Спецыяльная каробка для раслін, якія збіраюцца ў час батанічных палявых экскурсій.
бата́нік, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне батанікі.
бата́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Навука аб раслінах.
[Грэч. botánē — расліна.]
батані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да батанікі. Батанічны сад. Батанічная тэрміналогія.