бал, бала; мн. балы, балаў; м.
1. Адзінка вымярэння сілы ветру, хвалявання мора, землетрасення. Вецер у пяць балаў. Шторм у дзевяць балаў.
2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальных установах, дасягненняў у спорце. Пасля практыкаванняў на першых трох снарадах каманда СССР лідзіравала з вынікам 143,05 бала. □ На ўступных экзаменах у інстытут Наташа не дабрала нейкіх там двух нікчэмных балаў, якія і рашылі яе лёс. Краўчанка.
3. Гіст. Шар для падачы голасу за каго‑н. на выбарах. // Голас, пададзены за каго‑н. шляхам апускання шара.
[Фр. balle.]
балаба́н 1, ‑а, м.
Драпежная птушка сямейства сакаліных.
балаба́н 2, ‑а, м.
Народны духавы язычковы інструмент у азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа.
балабе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Тое, што і булавешка (у 1 знач.). [Барабаншчык] вырабляў балабешкай і талеркамі такія цуды, што нават старэчыя.. ногі напэўна не змаглі б ўстаяць. Кулакоўскі.
балабо́лка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам; Р мн. ‑лак; м.; ДМ ‑лцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. ж. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася ў лесе.
2. м. і ж.; перан. Пра таго, хто хутка, многа і абы-што гаворыць. — Вывесці гэтую балаболку! — урэшце не сказаў, а прасіпеў .. [суддзя], узмакрэлы і знясілены ад такога нябачанага канфузу. Лынькоў.
балабо́н, ‑а, м.
Разм.
1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў — відаць, пасвіліся на балоце коні. Лынькоў. Адна, мусіць, самая збродлівая [карова], з балабонам: нагне галаву, каб да травіны дастаць, — балабон звініць. Сіпакоў.
2. перан. Балбатун, пустаслоў. Не, ён не з тых, хто менціць языком, у балабонаў рукі такімі мазолістымі не бываюць. Рылько.
балабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм.
1. Звінець, гучэць.
2. перан. Балбатаць, малоць лухту. Гаворкі ўжо людскае [у Пракопа] не будзе: чаўпе, балабоніць, плявузгае, а што да чаго — не разбярэш. Вітка. // У адносінах да чаго‑н., што ўтварае гукі. [Грачова:] — Бухгалтар!.. Выходзіш з дому, дык радыё выключай. У мяне сваё ёсць... Што яно мне тут увесь дзень балабоніць! Ракітны.
балабо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да балабон (у 2 знач.).
балабо́нства, ‑а, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. балабоніць (у 2 знач.).
ба́лаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад балаваць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Распешчаны, сапсаваны празмернай увагай, патураннем.
ба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.
1. Дурэць, сваволіць. Дзеці балуюцца,
2. Забаўляцца, рабіць што‑н. для свайго задавальнення. З канца вёскі данёсся гучны па начы стрэл. Ён паўтарыўся яшчэ і яшчэ раз. [Байсак:] — Што гэта там такое? Няйначай балуецца хто? Лынькоў.
3. Зал. да балаваць.
•••
Балавацца з агнём — жартаваць з чым-небудзь небяспечным.