бае́ц, байца, м.
1. Удзельнік баёў; воін. Ідзі, баец, у жорсткі бой, Людзям пакутным памажы ты. Астрэйка. // Змагар за грамадскую справу. Яны байцы вялікай раці, Іх хата там, дзе ёсць прастор. Чарот. Яму [Мінску] сягоння безліч творчых спраў, Бо ён баец на мірным полі ратным. Хведаровіч.
2. Радавы ваеннаслужачы або партызан; салдат. Для пераможнага салюта. Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі, Урал магутны Даўно Руду ў мартэнах плавіць. Танк. [Намыснік Гані:] — Які ж з цябе баец арміі народных мсціўцаў. Грамовіч.
ба́ечнік, ‑а, м.
Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — І сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага, дзе праўда і фантазія пераплятаюцца ў дзіўных злучэннях. Колас.
ба́ечны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да байкі 1. Баечны сюжэт. Ваенны жанр. // Такі, як у казцы, дзівосны. Тут, што ні крок, то дзіва, Нібы баечны то кут! Колас.