Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Разм. Правядзенне часу ў гутарках, забавах. Разводзіць [Дзяжа] розныя балясы Гадзіну добрую падрад. І раз у часе гэтых бавак З ўчастка роўнага сігнал: Брыгадны едзе генерал! Колас.

ба́ўленне, ‑я, н.

Тое, што і бавенне.

баўтану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак. і аднакр.

Разм.

1. Аб вадкасці — хлынуць у адзін бок.

2. Раптоўна пахіснуцца. Шапка з’ехала далёка на патыліцу: мусіць, баўтануўся моцна, паслізнуўшыся, Размысловіч. Шынклер.

3. З шумам кінуцца ў ваду. Баўтануцца ў возера.

баўтану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.

Разм.

1. Скалануць якую‑н. пасудзіну з вадкасцю. Баўтануць біклажкай.

2. Матнуць галавою, нагою і пад. Хомка троху прыпамінаў, але [невыразна] баўтануў галавою, бо не меў ахвоты размаўляць. Гарэцкі.

3. Рэзка, адрывіста пляснуць чым‑н. па вадзе. Вось ён [сом] блізка баўтануў хвастом і перавярнуўся. Ваданосаў.

баўтну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся.

Тое, што і баўтануцца.

баўтну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і баўтануць.

баўту́н, ‑а, м.

Наседжанае без зародка яйцо.

баўту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Разм. Пойла для жывёлы. Баўтуха з вотруб’я. // Рэдкая нясмачная страва. Наварыць баўтухі.

баўту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Памянш. да баўтуха.

2. Яечня з разбоўтаных яец.

ба́ўэр, ‑а, м.

Нямецкі селянін-землеўласнік. Пракрадваючыся ў нямецкія вёскі і фальваркі баўэраў, яны [уцекачы] здабывалі што-кольвечы з ежы. Быкаў. Пакуль Чырвоная Армія вызваліла Усходнюю Прусію, Дзяніс парабкаваў у нямецкага баўэра. Гроднеў.