бааба́б, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва сямейства бамбаксавых. / ‑у. у знач. зб. Пасадка баабабу.
2. ‑у. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
бааба́бавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баабаба (у 1 знач.). Баабабавыя плады. // Зроблены з баабабу. Баабабавае валакно.