Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэнсіфіка́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інтэнсіфікаваць. Інтэнсіфікацыя працы. Інтэнсіфікацыя вытворчасці. Інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі.

[Фр. intensification.]

інтэ́рас, ‑у, м.

1. Разм. Справа, дзелавая патрэба. [Данілка:] А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны. Купала. — Аўгінька, ці ў хаце твой бацька? Я маю да яго інтэрас. Зарэцкі.

2. Абл. Занятак гандлем; крама. — Які цяпер гандаль, хто цяпер гандлюе. Усе тыя, што калісь мелі свой інтэрас, цяпер вунь дзе гандлююць... Сабаленка.

інтэрба́чанне, ‑я, н.

Міжнароднае тэлевізійнае аб’яднанне, створанае ў 1960 г. ў Празе, а таксама перадачы па яго сетцы. Праграма інтэрбачання.

інтэрвака́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж галоснымі гукамі (пра зычныя гукі і іх становішча).

[Ад лац. inter — паміж, vocalis — галосны гук.]

інтэрва́л, ‑у, м.

1. Адлегласць, прамежак, прастора, якая аддзяляе адзін прадмет ад другога. Паходныя інтэрвалы. □ Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам. Дадзіёмаў.

2. Перапынак, прамежак часу. Дзесяцісекундны інтэрвал. □ — Мы ідзём не па раскладу, і прапускаць наш састаў будуць у інтэрвалах між другімі цягнікамі. Пальчэўскі. [Мішка], не спяшаючыся, з пэўнымі інтэрваламі, старанна нацэльваючыся, страляў са сваёй ракетніцы. Лынькоў.

3. Розніца па вышыні паміж двума гукамі, утворанымі паслядоўна або адначасова.

[Лац. intervallum.]

інтэрве́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Удзельнік або арганізатар інтэрвенцыі; захопнік. Выгнанне з беларускай зямлі інтэрвентаў Антанты. Барацьба беларускага народа з замежнымі інтэрвентамі.

інтэрве́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і інтэрвенцыянісцкі. Інтэрвенцкая банда.

інтэрвенцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і інтэрвенцыянісцкі. Інтэрвенцыйныя войскі.

інтэрве́нцыя, ‑і, ж.

Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы. Замежная ваенная інтэрвенцыя. Прамая інтэрвенцыя. □ Гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шмат якіх інтэрвенцый супроць Краіны Саветаў даводзіць .. [Нявіднаму], што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз. Колас.

[Лац. interventio.]

інтэрвенцыяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільна інтэрвенцыі.