успу́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Спужаўшыся, падняцца, усхапіцца, памчацца. Коні ўспудзіліся.
успу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Спужаўшы, узагнаць. Па дарозе, у густым верасе на пагорку, мы ўспудзілі двух цецерукоў, якія купаліся ў пяску на сонцы. Ляўданскі.
успузы́рыцца, ‑рыцца; зак.
Пакрыцца пузырамі, пузыркамі; узняцца пузыром.
успуха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. успухаць — успухнуць.
успу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які ўспух. А мне, калі я яшчэ раз зірнуў на яго звернуты набок нос і ўспухлую губу, свет не мілы. Паслядовіч.
успу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. успух, ‑а; зак.
Павялічыцца ў аб’ёме, апухнуць. Шчака ўспухла. Ногі ўспухлі. □ Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. А. Александровіч.
успу́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад успучыць.
успу́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. успучваць — успучыць і стан паводле знач. дзеясл. успучвацца — успучыцца.