схіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да схіліцца.
2. Зал. да схіляць (у 1 знач.).
схіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1. Незак. да схіліць.
2. Садзейнічаць чаму‑н. Шум дажджу схіляў да сну.
схі́ма, ‑ы, ж.
Вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе ад пасвечанага ў яе строгага аскетызму.
схі́мніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да схімніка, схімніцтва. Схімніцкае жыццё.
схіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да схінуцца.
2. Зал. да схінаць.
схіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да схінуць.
схіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Схіліцца, нахіліцца; сагнуцца. Тут краскі ранняю вясною Схінуцца ветла над табой. Прануза. Хацелася думаць, што ўсё гэта сон І варта толькі прачнуцца — Бароў беларускіх заные звон, Сівымі матулямі ніцыя вербы схінуцца. Барадулін.
2. Адхіліцца, адысці ўбок. Мы мужна і шчыра стаім ля стырна. І хто калі з шляху схінецца на момант, Узнімі яго песняй, каб сэрца ў агні не ведала, дружа, ні болю, ні стомы і дужым і моцным дайшло ў камунізм. Маракоў.
3. Абл. Схавацца за чым‑н.; знікнуць з поля зроку. Двое танкістаў аселі на брук тут жа каля гусеніц, скошаныя кулямі. А двое тых, што выскачылі першымі, паспелі перабегчы вуліцу і схінуцца за дамы... Беразняк. Толькі куды схінуўся звер? — не выходзіла ў .. [Андрэя] з галавы. Трэба слухаць, дзе ён ачуецца. Пташнікаў.